У шосты школьны дзень вучні чацвёртых класаў наведалі філіял «Гарадской бібліятэкі №2». Дзеці сталі ўдзельнікамі турніру «Гэта мова твая і мая... родная, беларуская». Іх чакаў шэраг цікавых заданняў: адгадванне загадак, крыжаванкi, гульня «Перакладчыкі», «Складзі словы» і іншыя цікавыя заняткі. Усе былi актыўнымi, паказвалі свае веды і ўменні. Турнір прайшоў у цёплай і дружнай абстаноўцы.
У 4"В" класе прайшла цікавая і пазнавальная класная гадзіна на тэму “Таямніцы роднай мовы”. Мерапрыемства было прысвечана даследаванню багацця і прыгажосці беларускай мовы, яе гісторыі і асаблівасцям.
Вучні з задавальненнем выконвалi творчыя заданні і дзяліліся сваімі думкамі пра тое, чаму так важна любіць і шанаваць родную мову.
В конце февраля Слонимский район станет площадкой для проведения комплекса важных профилактических и обучающих мероприятий. В период с 23 по 27 февраля Слонимский районный отдел по чрезвычайным ситуациям во взаимодействии с местными исполнительными и распорядительными органами организует практические тренировки по гражданской обороне. Данные мероприятия приурочены к Международному дню гражданской обороны, который ежегодно напоминает нам о важности готовности к любым чрезвычайным ситуациям.
Падчас тыдня роднай мовы 20 лютага ў 4 "А" класе прайшла інтэлектуальная гульня "Таямніцы роднай мовы". Хлопчыкі і дзяўчынкі разгадвалі загадкі, тлумачылі фразеалагізмы, перакладалі словы і выразы, разгадвалі рэбусы, чыталі на памяць вершы беларускіх паэтаў, спявалі народныя песні. На мерапрыемстве панавала беларускамоўнае асяроддзе, дзе мова ўспрымалася не як набор правілаў і тэрмінаў, а як сродак цікавых зносін і творчасці.
Апошні дзень у лагеры, "Дзень сяброўства" , прайшоў вельмі цікава і весела. Юныя выхаванцы ўдзельнічалі ў свяце "Масленіца", паспрабавалі смачных бліноў, паглядзелі выступленне "Батлейкі", дакрануліся да традыцый роднага краю ў рамках праекта "Кожная пятніца - беларускае сваё".
А таксама былі на выставе ваеннай тэхнікі ад мясцовай вайсковай часці.
"Сэрца лесу"(blue_heart) сабралі разам, чары Снежнай Каралевы зніклі(diamond)(snowflake). " "Снегавічкi" развіталіся адзін з адным да новых сустрэч🥰
Бывай, зіма, хутка крочыць вясна
20 февраля 2026 г. для учащихся учреждения состоялся урок Мужества, организованный военнослужащими 11-й механизированной бригады. Вниманию обучающихся были представлены образцы стрелкового вооружения, снаряжение и амуниция, средства связи, беспилотные летательные аппараты Вооружённых сил Республики Беларусь.
20 лютага ў рамках рэспубліканскага праекта «Кожная пятніца — роднае, сваё» у 5 «А» класе адбылося мерапрыемства пад назвай «Чытаем беларускае і па-беларуску».
Мэтай тэматычнай пятніцы стала папулярызацыя беларускай мовы і літаратуры, выхаванне павагі да роднага слова і нацыянальных традыцый. Удзельнікі мелі магчымасць пазнаёміцца з творамі беларускіх аўтараў і паспрабаваць сябе ў мастацкім чытанні.
20 февраля, в канун Дня защитника Отечества, учащиеся 5 «А» класса стали гостями выставки вооружения. Мероприятие было приурочено к памятной дате — 37-летию вывода войск из Афганистана.
💥Для ребят это был не просто осмотр экспонатов. Они смогли в прямом смысле слова прикоснуться к истории. На выставке были представлены макеты оружия и снаряжения, которые использовали солдаты в разные годы.
💥Сотрудники выставки рассказали пятиклассникам о нелегкой службе, о мужестве и героизме наших воинов, исполнявших интернациональный долг.
20 лютага вучні і настаўнікі ДУА " Сярэдняя школа N3 г. Слоніма" прынялі ўдзел у напісанні Гродзенскага абласнога дыктанта. Гэта стала ўжо добрай традыцыяй. Дыктант прысвечаны народнай артыстцы Беларусі і Савецкага Саюза Галіне Кліменцьеўне Макаравай. Мэтай дыктанта з'яўляецца папулярызацыя беларускай мовы, фарміраванне грамадзянскасці, нацыянальнага вобраза жанчыны, свядомага стаўлення да мовы як нацыянальнай культурнай каштоўнасці.
20 лютага вучні 3 “В” класа далучыліся да рэспубліканскага праекта “Кожная пятніца – роднае, сваё!” і запрасілі ўсіх жадаючых прагуляцца па незвычайных сцяжынках, дзе кожны знойдзе штосьці блізкае сэрцу.
Першая сцяжынка – загадкавая. Тут жывуць мудрыя народныя загадкі, якія вучаць нас бачыць незвычайнае ў простых рэчах. Яны перадаюцца з пакалення ў пакаленне і захоўваюць сакрэты нашай мовы.