5 мая вучні 3 “А” класа прысутнічалі ў выставачнай зале Слонімскага аддзела рамёстваў, дзе адбылося ўрачыстае адкрыццё раённай выстаўкі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва майстроў Слонімшчыны “Зямля пад белымі крыламі”, прысвечанай 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне і прэзентацыя патрыятычнай калектыўнай кампазіцыі майстроў аддзела рамёстваў “Дзякуючы і насуперак!”, персанальнай работы народнага майстра Рэспублікі Беларусь па вышыўцы Міхед Алены Мікалаеўны “Сімвалы маёй Радзімы”. Тэму Вялікай Айчыннай Вайны майстры паказалі і раскрылі праз беларускія мастакія рамёствы: ткацтва, вышыўку, інкрустацыю саломкай і саламяную пластыку, мастацкую кераміку, выраб лялек, шыццё, пап'е-машэ, разьбу па дрэву. Кожная работа паказвае, якім цяжкім коштам дасталася нашым дзедам і прадзедам Вялікая Перамога. Мы памятаем, ганарымся, дзякуем!