22 мая вучні 3 “В” класа далучыліся да рэспубліканскага праекта “Кожная пятніца – роднае, сваё!” Адбылася цікавая гадзіна пад натхняльнай назвай «#БабулінКуфэрак “Беларускі ручнік – повязь часоў”». Вучні разам з класным кіраўніком зазірнулі ў сімвалічны куфэрак, які хавае традыцыі і мудрасць беларускага народа. Галоўным героем сустрэчы стаў ручнік – не проста тканіна, а сапраўдная радаводная кніга і сімвал сувязі пакаленняў. Трэцякласнікі даведаліся, што кожны арнамент і колер на ручніку меў сваё значэнне: ахоўваў, жадаў шчасця, захоўваў памяць пра продкаў. Дзеці з цікавасцю разглядалі сапраўдныя старажытныя ручнікі. У час мерапрыемства вучні паспрабавалі сябе ў ролі даследчыкаў – па арнаменце вучыліся “чытаць” гісторыю ручніка. Праз гульні і загадкі дзеці замацавалі веды пра тое, як ручнікі выкарыстоўваліся ў абрадах, святах і штодзённым побыце. Мерапрыемства прайшло ў цёплай атмасферы. «#БабулінКуфэрак» дапамог вучням убачыць, як праз просты ручнік можна захаваць любoў да роднай зямлі і перадаць яе наступным пакаленням.