22 мая ў ДУА «Сярэдняя школа № 3 г. Слоніма» прайшло незвычайнае мерапрыемства. У рамках рэспубліканскай акцыі «Кожная пятніца, роднае, сваё» для вучняў быў арганізаваны творчы ўрок «Бабулін куфэрак. Беларускі ручнік – повязь часоў».
💥Галоўнай «зоркай» сустрэчы стаў звычайны на першы погляд ручнік. Але, як вядома, у беларускай традыцыі гэта не проста кавалак тканіны, а сапраўдны абярэг і летапіс жыцца. Хлопцы і дзяўчаты даведаліся, пра што могуць «паведаміць» старажытныя ўзоры: чырвоныя ніткі абаранялі ад зла, геаметрычныя фігуры сімвалізавалі зямлю, сонца і дабрабыт.
💥Пяцікласнікі дасталі з куфэрка сапраўдныя ручнікі, вышытыя яшчэ бабулямі вучняў. Гэта дазволіла дзецям не толькі пачуць тэорыю, але і на ўласныя вочы ўбачыць адрозненне паміж штодзённымі і святочнымі, вясельнымі і пахавальнымі ручнікамі.
💥Вучні прыйшлі да высновы, што традыцыі продкаў жывуць і сёння: беларускі ручнік застаецца сімвалам роднага дома, памяці і сувязі пакаленняў.
💥Мерапрыемства прайшло ў цёплай атмасферы. Яно яшчэ раз нагадала, наколькі важна ведаць свае карані і берагчы культурную спадчыну Беларусі.