15 мая ў рамках рэспубліканскага праекта "Кожная пятніца - роднае, сваё" ў 6 "Б" класе адбылося мерапрыемства "#Беларусь Сямейная. Багата хата не вугламі, а пірагамі", якое акцэнтавала ўвагу на тым, што сапраўдная каштоўнасць дома і сям'і не ў матэрыяльным багацці, а ў гасціннасці, шчодрасці і ўтульнасці.
Навучэнцы зрабілі выснову, што сям' я – гэта месца, дзе мы вучымся любіць, паважаць, разумець адзін аднаго.
У беларускай культуры сям'я займала асаблівае месца. Шанаваліся такія сямейныя каштоўнасці, як вернасць, узаемаразуменне, працавітасць, гасціннасць, перадача традыцый ад пакалення да пакалення: павага да бацькоў, роднай мовы, культуры, гісторыі.
Сапраўды, сям'я – гэта карані, што нас трымаюць, і крылы, што ў неба ўзнімаюць. А бацька і маці – сонца і зямля, яны – аснова нашага жыцця! Бацькі – наш прыклад, наша мудрасць і гонар, іх любоў і клопат – бясцэнны падарунак.