11 красавіка, чарговы дзень рэспубліканскага праекта "Кожная пятніца - роднае, сваё", прайшоў па тэме "#ПеракладчыцкіВінегрэт". Вучні 5 "В" класа сталі даследчыкамі самабытнасці і непаўторнасці беларускага слова. Вучні разгадвалі лінгвістычныя загадкі, спаборнічалі ў складанні пазлаў. Асабліва спадабалася гульня "Трыміно", дзе трэба было паказаць не толькі веды роднай мовы, але і праявіць камандны дух, каб стаць лепшым дызайнерам "моўнага" вінегрэту.