11 красавіка ў рамках рэспубліканскага праекта "Кожная пятніца - роднае, сваё" ў 4 "А" класе прайшла гульня "Не проста ў словы я гуляю, на роднай мове размаўляю!". Хлопчыкі і дзяўчынкі ператварыліся ў спецыялістаў, якія павінны былі перакладаць словы на беларускую мову. Вучні рашалі крыжаванкі, рэбусы, суадносілі словы і ілюстрацыі, нават прыгатавалі "моўны" вінегрэт. Чацвёртакласнікі пашырылі свае веды аб роднай мове і ўпэўніліся, што беларускія словы самыя звонкія і мілагучныя, непаўторныя і загадкавыя.