Ярка і душэўна пачалі свае вясновыя канікулы вучні 3"Б"класа! У суботу, 21 сакавіка, яны наведалі Паўлаўскую этнагасцёўню, дзе паўдзельнічалі ў анімацыйнай праграме "Цуда-печка". Пад час экскурсіі дзеці пазнаеміліся з сялянскім побытам, прынялі ўдзел у гульнёвай праграме" Карагод беларускіх гульняў", майстар-класе па вырабу "кветак", "птушак" і "шышак", пачаставаліся Паўлаўскімі прысмакамі.