У рамках рэспубліканскага праекта "Кожная пятніца – роднае, сваё" вучні 5 "А" класа ДУА “Сярэдняя школа № 3 г. Слоніма” сабраліся 13 сакавіка на тэматычнае мерапрыемства "Дзень спажыўца. Салодкія брэнды нашай Радзімы". Пяцікласнікі пазнаёміліся з гісторыяй і прадукцыяй любімых беларускіх вытворцаў прысмакаў, выхоўваючы павагу да айчыннай вытворчасці.