У рамках праекта "Кожная пятніца - роднае, сваё" 6 сакавіка 2026 года ў 2 "Б" класе прайшло мерапрыемства “Духоўная прыгажосць беларускай жанчыны".
Пачалося мерапрыемства з адказу на пытанне: Што значыць духоўная прыгажосць? Дзеці па чарзе называлі якасці, якія асацыіруюцца ў іх з духоўнай прыгажосцю, тлумачылі свой выбар, вучыліся аргументавана выказваць свой пункт гледжання і працаваць у камандзе.
Хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся, як беларускія жанчыны ў розныя эпохі пакідалі свой след у нашай гісторыі: ад майстрых і партызанак да касманаўтаў і пісьменнікаў.
Дзецям было прапанавана намаляваць партрэты жанчын, якіх яны лічаць прыгожымі душой. Гэта маглі быць як рэальныя асобы, так і выдуманыя гераіні.
У ходзе мерапрыемства вучні раскрылі шматгранны вобраз жанчыны як захавальніцы мовы, культурных традыцый і сямейных каштоўнасцяў. А таксама прыйшлі да важнай высновы: ва ўсе часы беларуская жанчына была сімвалам мудрасці, сілы духу, цярпення, любові да сям'і і Радзімы.