6 сакавіка ў рамках рэспубліканскага праекта " Кожная пятніца - роднае, сваё" ў 6 "Б" класе адбылося мерапрыемства " Духоўная прыгажосць беларускай жанчыны", якое акцэнтавала ўвагу на маральных каштоўнасцях, ролі жанчыны ў сям'і і грамадстве. Панавала атмасфера душэўнасці і пашаны да жанчыны - маці, працаўніцы.
Вучні ўзгадалі знакамітых жанчын Беларусі, абмеркавалі сакрэты іх поспеху і шляхі самарэалізацыі. Шасцікласнікі "намалявалі" партрэт сучаснай беларускай жанчыны. Духоўная прыгажосць беларускай жанчыны - гэта мяккасць і нязломная моц. Яна не ў знешніх эфектах, а ў глыбіні матчынай малітвы, у вернасці сваім караням і ў здольнасці ствараць утульнасць. Беларуская жанчына - гэта захавальніца самога духу нацыі. Пакуль у яе сэрцы жыве любоў да роднага слова і міласэрнасць да бліжняга, будзе жыць і развівацца Беларусь. Яе прыгажосць - гэта святло, якое не згасае з гадамі, а толькі становіцца больш велічным.