У рамках праекта "Кожная пятніца - роднае, сваё" 27 лютага 2026 г. ў 2 "А" класе прайшло мерапрыемства "#ДухБеларускіхТрадыцый. Маміны бліночкі для дачушкі і сыночка".
Вучні адказалі на пытанні "Бліннай віктарыны" і даведаліся, чаму блін круглы, з чаго робяць цеста, з чым елі бліны ў старажытнасці.
Весела было ўдзельнічаць у гульні "Гарачы блін" і выконваць заданні гульні-загадкі "Збяры рацэпт".
У інтэрактыўнай творчай майстэрні "Арт-блін" другакласнікі намалявалі "свой" блінок з розным начыннем у якасці падарунка для любай матулі.
А потым пачаўся блінны пір! Дзеці расказалі і паказалі, якія бліны пякуць іх матулі, якія сямейныя традыцыі існуюць, прыдумалі назвы для сваіх пачастункаў.
Хлопчыкі і дзяўчынкі пагадзіліся з тым, што бліны - гэта не толькі сімвал сонейка, але і ўтульнасці і мамінай любві.
Вось такое "Бліннае свята" атрымалася ў вучняў 2 "А" класа!