У шосты школьны дзень вучні чацвёртых класаў наведалі філіял «Гарадской бібліятэкі №2». Дзеці сталі ўдзельнікамі турніру «Гэта мова твая і мая... родная, беларуская». Іх чакаў шэраг цікавых заданняў: адгадванне загадак, крыжаванкi, гульня «Перакладчыкі», «Складзі словы» і іншыя цікавыя заняткі. Усе былi актыўнымi, паказвалі свае веды і ўменні. Турнір прайшоў у цёплай і дружнай абстаноўцы.