Падчас тыдня роднай мовы 20 лютага ў 4 "А" класе прайшла інтэлектуальная гульня "Таямніцы роднай мовы". Хлопчыкі і дзяўчынкі разгадвалі загадкі, тлумачылі фразеалагізмы, перакладалі словы і выразы, разгадвалі рэбусы, чыталі на памяць вершы беларускіх паэтаў, спявалі народныя песні. На мерапрыемстве панавала беларускамоўнае асяроддзе, дзе мова ўспрымалася не як набор правілаў і тэрмінаў, а як сродак цікавых зносін і творчасці.