20 лютага ў рамках рэспубліканскага праекта «Кожная пятніца — роднае, сваё» у 5 «А» класе адбылося мерапрыемства пад назвай «Чытаем беларускае і па-беларуску».
Мэтай тэматычнай пятніцы стала папулярызацыя беларускай мовы і літаратуры, выхаванне павагі да роднага слова і нацыянальных традыцый. Удзельнікі мелі магчымасць пазнаёміцца з творамі беларускіх аўтараў і паспрабаваць сябе ў мастацкім чытанні.