20 лютага вучні і настаўнікі ДУА " Сярэдняя школа N3 г. Слоніма" прынялі ўдзел у напісанні Гродзенскага абласнога дыктанта. Гэта стала ўжо добрай традыцыяй. Дыктант прысвечаны народнай артыстцы Беларусі і Савецкага Саюза Галіне Кліменцьеўне Макаравай. Мэтай дыктанта з'яўляецца папулярызацыя беларускай мовы, фарміраванне грамадзянскасці, нацыянальнага вобраза жанчыны, свядомага стаўлення да мовы як нацыянальнай культурнай каштоўнасці.