У рамках Тыдня роднай мовы 18 лютага вучні 8 "В" класа прынялі ўдзел у конкурсе " У свеце фразеалагізмаў". Навучэнцы паглыбілі веды па раздзеле "Фразеалогія". Васьмікласнікі разгадвалі рэбусы, тлумачылі значэнне фразеалагізмаў, дапаўнялі фразеалагізмы, да беларускіх падбіралі рускія адпаведнікі. Дзеці з цікавасцю знаходзілі фразеалагізмы-сінонімы і антонімы, па малюнках вызначалі ўстойлівыя спалучэнні. Самымі актыўнымі ўдзельнікамі сталі Малец Аляксандра, Козун Ксенія і Логач Анастасія, дзяўчынкі паказалі добрае веданне беларускай фразеалогіі.