‼️У рамках Тыдня роднай мовы 17 лютага ў 5 "А" класе прайшоў творчы ўрок "Я люблю беларускую мову". Хлопцы і дзяўчаты ператварыліся ў мастакоў-дызайнераў, каб стварыць унікальныя віншавальныя паштоўкі пад назвай "Я люблю беларускую мову".🇧🇾
💥Мэтай мерапрыемства было выказаць праз малюнак і слова сваю любоў і павагу да роднай мовы.
💥Падчас працы вучні ўзгадалі мілагучныя беларускія словы, выбралі самыя цёплыя і шчырыя віншаванні. На паштоўках заквітнелі васількі, з'явіліся буслы і ўтульныя вясковыя хаткі.
💥Такія мерапрыемствы дапамагаюць дзецям не толькі развіць творчыя здольнасці, але і ўсвядоміць, што беларуская мова — гэта не проста школьны прадмет, а жывая і прыгожая спадчына, якую мы беражом і якой ганарымся.