17 лютага ў рамках Тыдня роднай мовы вучні 6" Б" класа ўдзельнічалі ў інтэлектуальнай гульні "Падарожжа па Беларусі". Дзеці пашырылі веды аб культуры, гісторыі і геаграфіі Беларусі, пазнаёміліся з новымі цікавымі фактамі аб краіне. Удзельнікі адправіліся ў завочнае падарожжа па нашай краіне, адказалі на пытанні 5 рубрык: "Мінск", "Абласныя гарады"," Беларусь турыстычная", "Гісторыя Беларусі", "Культура і традыцыі Беларусі". Вучні зразумелі, якая наша краіна разнастайная, мае багатую гісторыю і культуру . Падарожжа дапамагло навучэнцам адчуць сябе сапраўднымі патрыётамі сваёй Радзімы.