‼️16 лютага ў рамках Тыдня роднай мовы вучні 7 «В» класа сталі ўдзельнікамі займальнай гульні-падарожжа «Ці ведаеш ты сваю мову?»
💥Камандам трэба было прайсці 8 тэматычных прыпынкаў, каб даказаць, што мова продкаў ім блізкая і зразумелая.
Старт быў дадзены ў школьнай бібліятэцы, дзе клас падзяліўся на дзве каманды — «Журавіны» і «Клубніцы». Атрымаўшы маршрутныя лісты, вучні адправіліся ў падарожжа.
Гэта было не проста спаборніцтва, а сапраўднае свята.
💥Сямікласнікі пазнаёміліся з новымі словамі, даведаліся шмат цікавага пра традыцыі і зразумелі, што беларуская мова — гэта модна, сучасна і вельмі прыгожа.
💥Гульня-падарожжа стала яркай старонкай агульнага Тыдня роднай мовы і яшчэ раз нагадала: пакуль гучыць наша слова, жыве і наша зямля.📚