‼️ Родная мова – гэта не проста сродак зносін, а жывая душа народа, яго гісторыя і культурны код. Менавіта таму ў нашай школе заўсёды з асаблівым хваляваннем чакаюць тыдзень роднай мовы, які сёння ўрачыста распачаўся.
💥З самай раніцы ў фае школы панавала незвычайная, святочная атмасфера.
💥Гучалі цудоўныя беларускія песні, якія адразу стварылі ўсім прысутным цёплы і душэўны настрой. Вучні і настаўнікі з задавальненнем віталі адзін аднаго па-беларуску.
💥Тыдзень абяцае быць насычаным і разнастайным. На працягу некалькіх дзён навучэнцаў чакаюць сапраўдныя моўныя прыгоды: інтэрактыўныя гульні, літаратурныя віктарыны, квэсты і іншае.