11 лютага вучні 3 "А" класа наведалі філіял "Гарадской бібліятэкі №2" нашага горада. Разам з Аленай Мікалаеўнай яны адправіліся ў падарожжа, прысвечанае творчасці нашага земляка Уладзіміра Ягоўдзіка, якому 14 лютага споўніцца 70 гадоў. Многа новага і цікавага даведаліся вучні аб яго жыцці, з задавальненнем выконвалі заданні на станцыях "Ягадныя жмені", "З чароўным кошыкам", "Чые сляды?", "Лясныя дзеці".