13 лютага ў ДУА "Сярэдняя школа N 3 г. Слоніма" панавала цудоўная атмасфера. У межах рэспубліканскага праекта "Кожная пятніца – роднае, сваё" тут прайшло мерапрыемства "#Распакоўка па-беларуску." Беларускія прадукты – наш гарачы выбар". Вучні даказалі, што роднае сваё – самае смачнае, бо ў ім памяць, традыцыі і любоў.
Беларускія прадукты – гэта гарантыя якасці, натуральнасці і традыцыйнага смаку, які заваяваў давер спажыўцоў. Мясныя вырабы, малочная прадукцыя, кандытарскія вырабы і хлеб вылучаюцца высокімі стандартамі, выкарыстаннем натуральнай сыравіны і багаццем густу. Гэта наш гарачы выбар дзеля здароўя і задавальнення. Вучні ўзгадалі вядомыя прадпрыемствы нашай краіны, якія вырабляюць смачную прадукцыю: каўбасы, мясныя далікатэсы, сыр, ёгурты, масла, шакалад, цукеркі...
Выбіраючы беларускае, мы падтрымліваем мясцовага вытворцу і атрымліваем сапраўдны прадукт.
Купляйце беларускае!

