6 лютага ў рамках праекта “Кожная пятніца – роднае, сваё” у вучняў пачатковых класаў прайшло мерапрыемства “Беларусь турыстычная”. Навучэнцы з задавальненнем успаміналі, якія цудоўныя мясціны Беларусі яны ўжо наведалі. А іх аказалася шмат! Гэта Мірскі замак, Лідскі замак, Косаўскі замак. Любаваліся Нясвіжскім і Ружанскім палацава-паркавымі комплексамі , атрымалі асалоду ад прагулкі па Аўгустоўскім канале і парку жывел “Дыпрыз”. Планавалі, куды б яшчэ адправіцца ў падарожжа.
Але падарожнічаць можна не толькі на аўтобусе. Куды цікавей пешшу! Хлопчыкі і дзяўчынкі хуценька сабралі рукзак вандроўніка, успомнілі правілы паводзін на прыродзе. А потым творча папрацавалі. Намалявалі краявіды, якія можно назіраць побач з намі, на роднай Слонімшчыне.