23 студзеня вучні нашай навучальнай установы працягваюць удзел у праекце «Кожная пятніца – роднае, сваё». Падчас акцыі #Дзень Беларускіх Фестываляў дзеці называлі фестывалі і месца, дзе яны праходзяць. Некаторыя вучні ўзгадалі, у якіх фестывалях прымалі ўдзел. Такія мерапрыемствы аб'ядноўваюць людзей, выяўляюць таленавітасць нашага народа, яго багатую спадчыну. На працягу года ў розных кутках Беларусі праходзяць фестывалі і святы, якія абуджаюць цікавасць да беларускіх традыцый, роднай мовы, гісторыі і культуры.